воскресенье, 18 мая 2014 г.

Заўтра ў "Дыя@блогу" мы адзначаем 70- годзе Дзяржаўнага музея імя Янкі Купалы. Глядзіце нас у 09.35 і 22.00

   "Творачы сваё паэтычнае слова  з мовы народнай, паэт узводзіў родную мову ў  новую якасць мовы літаратурнай", -так ацэньваў ролю Янкі Купалы ў станаўленні беларускага слова  Кузьма Чорны. Гэта  менавіта Купалу належыць сапраўдны гімн беларускаму слову :

"Магутнае слова , ты , роднае слова!
Са мной ты на яве і ў сне;

Душу мне затрэсла пагудкаю новай.

Ты  песень наўчыла мяне ".

Пра ролю Янкі Купалы ў станаўленні беларускай літаратурнай мовы, пра тое, наколькі сёння важна разумець Купалавы запавет мы будзем гутарыць з дырэктарам Дзяржаўнага музея імя Янкі Купалы Аленай Ляшковіч

Дарэчы, гэтая ўстанова 19 мая адзначае сваё сямідзесяцігоддзе!


Пра тое як сам паэт прыйшоў да ўсведамлення важнасці беларускай мовы, бо першыя вершы ён пісаў на польскай, пра тое, як сёння музейшчыкі сучаснымі сродкамі прапагадуюць купалаву спадчыну і  родную мову вы можаце даведацца з вуснаў Алены Раманаўны. 

Задавайце, калі ласка, свае пытанні!

2 комментария :

  1. Елена Антипенко5 мая 2014 г. в 23:30

    Не знаю, по теме или не по теме, но есть такой вопрос. Купала ушел из жизни очень мистическими способом. Его то ли убили, то ли он сам решил покончить жизнь самоубийством. А что, на Ваш взгляд, произошло в тот день в московской гостинице?

    ОтветитьУдалить
  2. Ці ёсць у Вашым музее партрэты Купалы, якія робіць моладзь? Вось, напрыклад, дзяўчына з Гародні: http://news.tut.by/society/390192.html?utm_source=search.tut.by&utm_medium=search-informer&utm_campaign=search.tut.by-informer

    ОтветитьУдалить