воскресенье, 1 июня 2014 г.

Опера па-беларуску – гэта рэальнасці? Заўтра ў гасцях "Дыяблогу" - Віктар Скарабагатаў.

   Віктар Скарабагатаў даследуе музыку старажытных беларускіх кампазітараў.
Мастацкі кіраўнік “Беларускай капэлы“, саліст Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі, заслужаны артыст краіны

   Яго выдатная беларуская мова прыйшла да яго словах, калі ён пачуў, як размаўляюць беларусы з Кліўленда, аб’яднаныя ў суполку “Полацак“.

   Рускі Скарабагатаў з таго часу размаўляе па-беларуску, па-беларуску выконвае оперныя арыі. На беларускай мове ён спяваў у славутай “Ла Скала“ ў Мілане. Што б вы хацелі запытацца ў Віктара Іванавіча, гутарку з якім мы плануем у адной з перадач?

3 комментария :

  1. Як беларускаму опернаму спеваку трапіць у Ла Скала?

    ОтветитьУдалить
  2. Каляровы свет14 мая 2014 г. в 04:25

    Сапраўды сорамна, што ніколі не чуў пра калектыў "Беларуская капэла". Гэта тыя выканаўцы, якіх мы бачым на сцэне опернага тэатра, або не? Раскажыце, якія творы ў рэпертуары капэлы. Хто іх абірае - самі выканаўцы ці калектыў? Ці можа на выбар паўплываць слухач?

    ОтветитьУдалить
  3. Беларускую культуру звычайна называюць "сялянскай". Як такое высакароднае мастацтва як опера трапіла на нашу зямлю? Калі гэта адбылося?

    ОтветитьУдалить