вторник, 20 января 2015 г.

Таццяна Барадуля—лірык і парадыст

Не так часта ў адной асобе спалучаюцца тонкі лірык і іранічны парадыст . Асабліва , калі гэта жанчына. Таццяна Барадуля – Будовіч скончыла школу № 154 у 1994 годзе. У 1998 г. скончыла Інстытут сучасных ведаў па спецыяльнасці «фінансы і крэдыт». У 2005 г. завочна скончыла гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працавала ў філіяле музея Максіма Багдановіча «Беларуская хатка», у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі, цяпер — навуковы супрацоўнік Дзяржаўнага літаратурнага музея імя Максіма Багдановіча. Мае 3-ці спартыўны разрад па альпінізму і парашутным спорце. Замужам. Гадуе двух сыноў.

Першая вершаваная публікацыя з'явілася ў 1995 г. у часопісе «Першацвет». Падборкі яе вершаў друкаваліся ў часопісах «Маладосць», «Полымя», «Бярозка», газетах «Літаратура і мастацтва», «Чырвоная змена», «Наша ніва» і інш. У 2002 г. у выдавецтве «Беларускі кнігазбор» выйшла яе кніга паэзіі «Дуэль паглядаў». Літаратурна-крытычныя артыкулы і рэцэнзіі неаднаразова друкаваліся ў газеце «Новы час» (дадатак «Літаратурная Беларусь»). Зрэдку піша і друкуе пародыі (пад псеўданімам Тадора Шпілька) на сучасных беларускіх паэтаў. Вершы Таццяны Будовіч тонка пачуццёвыя, вытанчаныя, а часам і філасафічныя, (сама)іранічныя, у іх нярэдка гучыць голас сур'ёзнага перажывання, адчуваецца ўсведамленне стваральнага і разбуральнага патэнцыялу кахання.

Пытанняў , думаю ў вас будзе нямала.

10 комментариев :

  1. Кали Вы апошни раз скакали з парашута ?

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. Калі вы фінансава крызіс, шукаюць грошы, каб пачаць свой уласны бізнес або аплаціць свае рахункі, PayLATER Крэдыт даецца ўсе віды крэдытаў па нізкай працэнтнай стаўцы 2% Падаць заяўку зараз па электроннай пошце: ( paylaterloan@zoho.com ) або Whatsapp ( +19292227518 )

      Удалить
  2. Як парадыст ,з якіх мужчынскіх якасцяў Вы іранізуеце , а як лірык , якімі захапляецеся ?

    ОтветитьУдалить
  3. Таццяна, вы любiце у творах пасмяяцца, паіранізаваць, а ў жыццi вы такая ж?

    ОтветитьУдалить
  4. Цi ёсць у вас жыццёвае крэда? цi можа, ёсць верш, якi малюе ўсе вашыя iмкненнi i мары?

    ОтветитьУдалить
  5. Калi ў вас прасыпаецца Тадор Шпілька? Што для вас становiцца тым штуршком, калi вы з лiрыка ператрвараецеся у парадыста?

    ОтветитьУдалить
  6. Навуковы супрацоўнік Дзяржаўнага літаратурнага музея імя Максіма Багдановіча Таццяна Барадуля дапамагае паэтке Таццяне Будовіч? Цi натхняе вас вялiкi беларускi паэт и цi спрабавалi пiсаць пародыi на яго вершы?

    ОтветитьУдалить
  7. Эдуард
    Скажыце, што для Вас бывае страшней: пад'ём на крутую і небяспечную скалу, альбо прадчуванне таго, што Вашыя вершы можа хтосьці моцна пакрытыкаваць?

    ОтветитьУдалить
  8. Юлька Б.
    А дзе Вы бярэце столькі энергіі і жыццёвых сіл, каб усё паспяваць: і працаваць, і пісаць вершы з пародыямі, і гадаваць дзетак, і лашчыць мужа, і хадзіць у горы, і займацца парашутным спортам...

    ОтветитьУдалить
  9. Калі вы фінансава крызіс, шукаюць грошы, каб пачаць свой уласны бізнес або аплаціць свае рахункі, PayLATER Крэдыт даецца ўсе віды крэдытаў па нізкай працэнтнай стаўцы 2% Падаць заяўку зараз па электроннай пошце: ( paylaterloan@zoho.com ) або Whatsapp ( +19292227518 )

    ОтветитьУдалить