среда, 14 января 2015 г.

Юрась Нераток

Калі вы пачнеце шукаць у розных даведніках , хто такі Юрась Нераток , даведаецеся , што ён жа і Юлаў , і Гарбачоў.Менавіта Юрый Гарбачоў -- сапраўднае прозвішча пісьменніка, а два другіх -- псеўданімы. Прычым, пад адным хаваецца празаік , а пад іншым -- паэт , парадыст , гумарыст.
Менавіта з паэтам і парадыстам Юрасём Нератком мы і будзем гутарыць у адной з бліжэйшых праграм .
Чакаем пытанні да Юрася Нератка! 

15 комментариев :

  1. Ирина В. (Гомель)18 января 2015 г. в 23:58

    Раньше выходила газета "Женский калейдоскоп". Обычно на первой странице - художественный портрет девушки и стихи. Часто попадались стихи Юрася. Может, вспомните самый любимый портрет женщины?

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. Спадзяюся, што і цяпер "Женcкий калейдоскоп" "на пасту" і з чытачамі. Асаблівасць першай старонкі – фота прыгажуні, а ўнізе– лірычны верш. Паколькі там і так жаночага хапае, лічыў сваім абавязкам нешта і ад мужчын для жанчын-чытачак прапанаваць выданню. Як мужчынам для добрай кампаніі жанчыны неабходны, так і жанчынам не мужчыны перашкодзяць. Хаця б бутэльку шампанскага адкрыць 
      Любімыя партрэты – гэта не знешняе, больш сакральнае: самыя блізкія людзі.

      Удалить
  2. Нераток-Юлов-Гарбачоў! як ужываюцца ў адным чалавеку - тры асобы, не падобныя адна на адну?

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. Гэта як штандартэнфюрэр Шцірліц, палкоўнік Ісаеў і акцёр Ціханаў .
      А яшчэ злаўчаюся быць у транспарце пасажырам, у краме – пакупніком, на вуліцы прахожым, у бальніцы – сімулянтам .
      Калі больш сур’ёзна, то псеўданімы пацверджаны не толькі кнігамі, а і прыналежнасцю да адпаведных пісьменніцкіх арганізацый. Бо што гэта за “сабака Шарык”, калі ў яго няма пасведчання, што ён менавіта“сабака” і завуць яго “Шарык”?
      Псеўданім “Нераток” пайшоў ад матчынай радні – не непасрэднай, а адгалінаванай. Там былі дасціпныя, вострыя на язык і майстравітыя людзі. Амаль усе яны ў сталінскія часы былі вывезены ў Сібіры-Казахстаны і зніклі там.
      А “Юлов” – па жаночай лініі бацькавай радні, бо пісьменнікам Гарбачовым падчас перабудовы станавіцца не хацелася. Нашто мне незаслужаныя бонусы і пендалі? 
      Зрэшты і канструктар Гарбачоў працуе з даволі сур’ёзным размахам. І да таго ж пры неабходнасці прадстаўляе, а то і спансіруе Нератка і Юлава .

      Удалить
    2. Юрыю Юлаву да 50-гадовага Юбілея
      Да 50-годдзя паэта Юрася Нератка
      (Юрыя Міхайлавіча Гарбачова)

      Часам так здараецца:
      Людзі разтраяюцца!
      Мой знаёмы Гарбачоў,
      Не Міхась, каторы Юрый —
      Вырашыў: адно плячо
      Малавата для натуры
      Вельмі творчай, і пры тым —
      Будзь твой талент залатым,
      Без рукі махнатай
      Цяжка ўзлезці на Парнас
      Сярод іншых зухаватых,
      Што арудуюць плячом.

      І рашыўся Гарбачоў:
      “Трэба так настроіцца,
      Каб зусім разтроіцца!” —
      Свіснуў тут жа Нератка
      І паклікаў Юлава,
      І цяпер яго рука
      Не сябруе з тулавам:
      Хочаш смейся, хоч крычы —
      Юрась мае тры плячы.
      * * *
      Віншуем Гарбачова са з’яўленнем
      У гэты свет!
      І Нератка віншуем з нараджэннем!
      Сярод планет
      Паэт, бадай што, самы лепшы,
      Нібы хірург ён выдаляе вершы
      З белрускамоўнай глыбіні.
      Гадоў палціннік пагайдаў на далані,
      Манетку ўверх шпурнуў — не разбярэш
      Арол ці рэшка будзе там,
      Але сягоння
      І Юлаву нальецца дзвесце грам.

      Удалить
  3. Наталля (Барань)19 января 2015 г. в 00:11

    На жаль, не знаема з вашай творчасцю, але ведаю, што Навум Якаўлевіч і Анатоль дрэнных паэтаў не запросяць Таму з нецярпеннем чакаю праграму з вашым удзелам, спадзяюся, што прагучаць вашыя вершы. Ну і вядома, цікава даведацца пра значэння псеўданімаў. З павагай, Наталля

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. Мы ўсе нешта такое-такенькае бачым. Толькі не заўсёды сабе ў гэтым прызнаёмся, не заўсёды можам сфармуляваць, а тым больш выкласці ў даступнай для чытання форме. А насамрэч пазіцыянуюся, як “самы змрочны гумарыст” і “самы праўдзівы фантаст”. Часам сам напалоханы ўласнымі прадказаннямі .

      Удалить
  4. Адна з вашых тэм - містыка. Вы бачыце тое, чаго не бачым мы? Як нараджаюцца вобразы?

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. Пра псеўданімы трохі адказаў… Забыўся хіба сказаць, што ў свой час шлюбны пінжак маладому спецыялісту Гарбачову шыў шавец Хрушчоў, калі памятаеце такога. Не шаўца, зразумела…
      Вершы павінны больш-менш адпавядаць фармату праграмы, а яна ў нас – гумарыстычная. Таму і сцёбу трохі не пашкодзіць.

      Удалить
  5. Григорий Иванов19 января 2015 г. в 00:35

    Знаю Юрия как конструктора, и даже читал про аттракционы, созданные им... не знал, что он еще и пишет. Любопытно, какая деятельность нравится больше и какая приносит больше пользы?

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. Ад атракцыёнаў адышоў гадоў сем таму, хоць сувязяў з былымі калегамі падтрымліваю. Цяпер як канструктар заняты так званымі “малымі архітэктурнымі формамі”, якія ўпрыгожваюць нашы двары. А карысць і задавальненне, напэўна, ёсць ад любога занятку, калі ён арганізаваны як справа і праекты даводзяцца да завяршэння. Калі размова пра карысць як грошы, матэрыяльныя здабыткі, то ўсё жыццё аб’ектыўна “недаатрымліваю” – прывык ужо . Размова не пра ідэі і перспектывы – пра зробленае і пэўным чынам анансаванае.

      Удалить
  6. Юрий, добрый день, хочу признаться: самые любимые ваши произведения - из серии МИФ. Особенно Мутанты! "Мужская Интеллектуальная Фантазия" - это сильная вещь! Как пришла идея таких фантазий, таких РАЗНЫХ фантазий?

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. Звярніце ўвагу, як старанна ў назве серыі завужаны катэгорыі патэнцыйных чытачоў: “мужчынская “ па гендэрным прызнаку пакідае толькі чвэртку з іх (дзеці і падлеткі пакуль не мужчыны), “фантазія”, якую асацыююць з даволі вызначанай “фантастыкай”, выбівае яшчэ тры чвэрткі, “інтэлектуальная” – прыблізна такая ж прапорцыя з тых, хто не быў адсеяны дагэтуль. Гэта амаль фехтаванне ў вагонным тамбуры .
      А сама серыя адпачатку творчым праектам не з’яўлялася, само сабой. Кожнае апавяданне ці аповесць рабілася асобна, як асобна робяцца дзеці, выхоўваюцца і выпраўляюцца ў свет дзеці . Творчым быў падыход да варыянта звядзення прозы ў серыю і ідэі афармлення.

      Удалить
  7. А я хацеў бы адзначыць не толькі майстэрства Юрыя-пісьменніка-паэта, але і як чалавека, які ўмее свае творы прыгожа данесці да публікі, чаго толькi каштуюць буктрэйлеры і ілюстрацыі да яго твораў!

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. Ідэя і ўвасабленне буктрэйлераў – ад маёй жонкі. Чаго мы вартыя без жанчын?  Наша справа – руйнаваць чужое і спрабаваць стварыць сваё . А жанчыны не толькі больш за мужчын карыстаюцца здабыткамі культуры, а і захоўваюць яе, берагуць, не лічуць “западло” пахваліць тое, што ім даспадобы. Наконт “піяраў і рэклам” хацелася б адзначыць, што асабісты досвед “перабудовачных” часін даў дакладнае разуменне, што спрацоўвае, а што – не. І ў літаратуры добра адчуваю, дзе “чтиво”, дзе творчасць.
      Тым не менш, лічу, што абавязак кожнага творчага чалавека (у любой сферы!) – не толькі выканаць пэўны праект, а і належным чынам агучыць яго, даць яму шанц.

      Удалить