Ірына Чарняўская нарадзілася 20 лістапада 1987 года ў вёсцы Більдзюгі Шаркаўшчынскага раёна Віцебскай вобласці. У 2010 годзе скончыла факультэт беларускай філалогіі і культуры (спецыяльнасць “Беларуская мова і літаратура. Журналістыка”) БДПУ імя Максіма Танка, атрымаўшы дыплом з адзнакай, у 2011 – магістратуру, у 2014 – аспірантуру Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. З 2012 года працуе рэдактарам аддзела паэзіі часопіса “Маладосць”, з лістапада 2014 года сумяшчае працу ў рэдакцыі з працай у Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі (аддзел беларускай літаратуры ХХ-ХХІ стст.). Любіць шумныя кампаніі і ціхія вершы.
Гумар чэрпае з допісаў і рукапісаў маладых пісьменнікаў і тых , хто жадае імі стаць , дасланых у часопіс “ Маладосць “.
Вось пра гэта і шмат іншага мы будзем гаварыць у нашай чарговай праграме.
Дасылайце свае пытанні , калі ласка !
Цікава меркаванне маладога пакалення з нагоды гумару ў сучаснай літаратуры. Адрозніваецца ён ад гумару класічнай літаратуры?
ОтветитьУдалитьЦікава, як вы ўпершыню чытаеце творы маладых пісьменнікаў і паэтаў? з упэўненасцю, што гэта шэдэўр ці наадварот, маўляў, чарговы пісака?
ОтветитьУдалитьчытаў, што Ірына Чарняўская пачала пісаць вершы можна сказаць за кампанію. Ці праўда? А ці можна стать паэтам за кампанію? Геніем за кампанію?
ОтветитьУдалитьПытанне як рэдактару аддзела паэзіі “Маладосці”. Прызначэнне часопіса - даваць дарогу маладым аўтарам, стаць творчай пляцоўкай для таленавітай моладзі. а бывалі ў вас выпадкі, калі даводзілася ісці на кампраміс з унутраным пачуццем і публікаваць вершы слабых паэтаў? Ці наадварот, адказваць таленавітым?
ОтветитьУдалитьу адной з праграм ужо размаўлялі пра філалагічны тонкі (ці не вельмі тонкі) гумар, але ж хацелася спытаць і ў вас, ці сустракалі яркія прыклады такого гумару? Альбо, можа, вы лічыце, што гумар ва ўсіх прафесіях аднолькавы?
ОтветитьУдалитьвы працуеце ў Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, цікава, ці есць там спецыялісты па гумару? Гэта ж вельмі цікавая тэма даследванняў! Гумар у мастацтве, у літаратуры, на сцэне.
ОтветитьУдалить