вторник, 9 декабря 2014 г.

Пра творчасць маладых

Ірына Чарняўская нарадзілася 20 лістапада 1987 года ў вёсцы Більдзюгі Шаркаўшчынскага раёна Віцебскай вобласці. У 2010 годзе скончыла факультэт беларускай філалогіі і культуры (спецыяльнасць “Беларуская мова і літаратура. Журналістыка”) БДПУ імя Максіма Танка, атрымаўшы дыплом з адзнакай, у 2011 – магістратуру, у 2014 – аспірантуру Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. З 2012 года працуе рэдактарам аддзела паэзіі часопіса “Маладосць”, з лістапада 2014 года сумяшчае працу ў рэдакцыі з працай у Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі (аддзел беларускай літаратуры ХХ-ХХІ стст.). Любіць шумныя кампаніі і ціхія вершы.

Гумар чэрпае з допісаў і рукапісаў маладых пісьменнікаў і тых , хто жадае імі стаць , дасланых у часопіс “ Маладосць “. Вось пра гэта і шмат іншага мы будзем гаварыць у нашай чарговай праграме.

Дасылайце свае пытанні , калі ласка !

6 комментариев :

  1. Цікава меркаванне маладога пакалення з нагоды гумару ў сучаснай літаратуры. Адрозніваецца ён ад гумару класічнай літаратуры?

    ОтветитьУдалить
  2. Спадарыня Алена10 декабря 2014 г. в 07:11

    Цікава, як вы ўпершыню чытаеце творы маладых пісьменнікаў і паэтаў? з упэўненасцю, што гэта шэдэўр ці наадварот, маўляў, чарговы пісака?

    ОтветитьУдалить
  3. чытаў, што Ірына Чарняўская пачала пісаць вершы можна сказаць за кампанію. Ці праўда? А ці можна стать паэтам за кампанію? Геніем за кампанію?

    ОтветитьУдалить
  4. Пытанне як рэдактару аддзела паэзіі “Маладосці”. Прызначэнне часопіса - даваць дарогу маладым аўтарам, стаць творчай пляцоўкай для таленавітай моладзі. а бывалі ў вас выпадкі, калі даводзілася ісці на кампраміс з унутраным пачуццем і публікаваць вершы слабых паэтаў? Ці наадварот, адказваць таленавітым?

    ОтветитьУдалить
  5. у адной з праграм ужо размаўлялі пра філалагічны тонкі (ці не вельмі тонкі) гумар, але ж хацелася спытаць і ў вас, ці сустракалі яркія прыклады такого гумару? Альбо, можа, вы лічыце, што гумар ва ўсіх прафесіях аднолькавы?

    ОтветитьУдалить
  6. вы працуеце ў Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, цікава, ці есць там спецыялісты па гумару? Гэта ж вельмі цікавая тэма даследванняў! Гумар у мастацтве, у літаратуры, на сцэне.

    ОтветитьУдалить