Працаваў пазаштатным карэспандэнтам-арганізатарам Бюро прапаганды мастацкай літаратуры Саюзу пісьменнікаў Беларусі (1990—1991), рэдактарам аддзелу, адказным сакратаром, намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Бярозка» (1991—2001), рэдактарам аддзела часопіса «Полымя» (2001—2002), загадчыкам аддзела прозы, адказным сакратаром, намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Маладосць» (2002—2009). У 2009—2014 гадах галоўны рэдактар часопіса «Нёман». З 2014 года галоўны рэдактар часопіса «Полымя , намеснік дырэктара выдавецкага дома " Звязда".
З Алесем Мікалаевічам мы будзем гаварыць пра гумар у беларускай паэзіі з пачатку 20-га стагоддзя і да сённяшніх дзён , пра публікацыі гумарыстычных твораў у нашых літаратурных выданнях.Задавайце свае пытанні госцю.
У "Полымі" ў свой час прыцягваў увагу чытачоў "Дзядоўнік на Парнасе", дзе змяшчаліся пародыі і эпіграмы беларускіх гумарыстаў на калег-паэтаў. А потым ён знік. Не думаеце аднаўляць, ці лічыце, што гумар для сур'ёзнага "Полымя" - гэта не сур'ёзны жанр?
ОтветитьУдалитьЗаўважыла, што ў друку даўно не зьяўляліся Вашы вершы. Ня пішаце ці не друкуеце?
ОтветитьУдалитьКаждую программу вы говорите о сатире и юморе, а мой сын не видит особенности белорусского юмора. Скажите, почему наш юмор непонятен молодежи?
ОтветитьУдалитьВашы песні выконвалі Аляксандр Саладуха і Іна Афанасьева і Якаў Навуменка. а ці паглядаюць на вашы вершы маладыя выканаўцы?
ОтветитьУдалитьНаколькі я ведаю, вы не пішаце пародый? Чаму? Мне здаецца, ваша праца павінна падказваць на каго і як пісаць. З павагай, Дзядзька Віталь
ОтветитьУдалитьШто лягчэй і хутчэй пісаць: песні альбо вершы? І што прыносіць больш задавальнення: гучанне песен са сцэны, альбо выхад у друк чарговай кнігі?
ОтветитьУдалить