
“А я? –думалася з трывогай, - а мае дзеці, а тыя, хто стаіць побач, а сотні маладых людзей, якія наладжваюць курсы мовы, а дзесяткі
героеў маіх тэлеперадач? А настаўнікі? А вясковыя бабулі, што спяваюць купальскія песні ?А звычайныя простыя людзі, якія любяць і
шануюць сваю мову? Нас што, таксама няма?
Канешне, можна зразумець паэтычную гіпербалу, высакародны парыў, але хацелася спытаць, а ці верыць ён ва ўласнае існаванне і што зрабіў,каб яго радкі не гучалі так трагічна.
Можна, вядома, сказаць, што і паэтычнае гучнае слова патрэбна.
Але яшчэ больш патрэбныя практычныя высілкі, у тым ліку і тых, хто прамаўляе, бо мова – гэта і штодзённая практыка жыцця ў сям’і, на
працы, у грамадстве.
Можна, канешне, закідваць гучныя папрокі на адрас дзяржаўных устаноў, непаваротлівых чыноўнікаў, але давайце ўспомнім, а колькі
кожны з нас прыклаў намаганняў, каб выправіць сітуацыю не лозунгамі і шумнымі пратэстамі, а прынцыповай уласнай патрыятычнай пазіцыяй.
Нядаўна ў размове адзін вельмі паважаны чалавек і кіраўнік заявіў, што мы не павінны дапусціць, каб мова знікала са школы. Я з ім цалкам згодны. А то атрымліваецца і я не раз быў сведкам, калі праходзячы па калідоры нашых школ не знойдзеш ніводнай шыльды,
ніводнага надпісу на адной з дзяржаўных моў краіны.
Казаць гарачыя прамовы безумоўна прасцей, чым займацца штодзённай, не заўсёды ўдзячнай працай.
Але калі не пачынаць з сябе, жаданы эфект толькі будзе аддаляцца.
Так што пачнём з малога, з сябе і сваёй сям’і. Поспехаў!
Сябры ! Мы гатовы працягваць гутарку з вамі на нашым сайце. Новыя праграмы выйдуць у верасні , таму мы чакаем вашых прапаноў , з кім вы хацелі б сустрэцца , якую тэму ўзняць . Пішыце !
ОтветитьУдалить