воскресенье, 6 июля 2014 г.

Вы хочаце чытаць сусветна вядомыя коміксы па-беларуску? Тады глядзіце нас заўтра на "Беларусь 3". У гасцях "Дыяблогу" - Сяргей Козыраў

Калі ласка! На старонцы comicsby.by можна пачытаць у рэжыме анлайн альбо спампаваць коміксы пра Бэтмэна, чарапашак-ніндзя і "амерыканскіх вампіраў". Стваральнік сайта жыве ў Гомелі і завуць яго Сяргей Козыраў.

Мы зацікавіліся гэтай з'явай і запрасілі Сяргея ў адну з перадач. Думаецца, не толькі нам будзе цікава пазнаёміцца з Сяргеем Козыравым, паслухаць, як і чаму ствараўся яго сайт, паразважаць над тым, ці дапамагае ён маладым людзям лепш ведаць беларускую мову.

Далучайцеся і вы, сябры! Задавайце свае пытанні Сяргею!

6 комментариев :

  1. Сяргей, добры дзень! Чаму і калі Вы рашылі займацца перакладам коміксаў? Што Вас падштурхнула да гэтага!?
    З павагай, Віктар Шчаслівы

    ОтветитьУдалить
  2. Добры дзень, Сяргей. Ці атрымоўваецца ў Вас неяк зарабляць на комиксах?

    ОтветитьУдалить
  3. Якія коміксы было складаней за ўсё перакладаць? І ці плануеце ўзяцца за кнігі-фільмы?

    ОтветитьУдалить
  4. Ці здаралася, што не хапае лексікі і трэба шукаць адпаведнікі?

    ОтветитьУдалить
  5. Сяргей, добры дзень! Я з павагаю стаўлюся да Вас і да той справы, якую Вы робіце. Дзякуючы такім людзям, беларуская мова не загі... Я вучуся на дызайнера і мару стварыць свой партал пра беларускую моду і пра беларускіх дзяўчат, у якіх есць густ і свой стыль. І, канечне, хацялася б, каб гэты партал быў па-беларуску. Але баюся, што яго папулярнасць будзе ніжэй, чым рускамоўных. Што параіце?

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. Дзякуй за пытанні. Мы з Сяргеем паспрабавалі адказаць на іх у праграме. Пішыце нам яшчэ, падымайце новыя тэмы . Поспехаў !

      Удалить