Ці можа беларускамоўнае выданне вытрымліваць канкурэнцыю з аналагічнымі выданнямі на рускай мове, што патрэбна журналісту, каб яго ведалі ў твар, як сабраць калектыў аднадумцаў, ці патрэбны ў інтэрв'ю правакацыйныя пытанні, што такое "чорны піяр"?
На гэтыя і іншыя пытанні мы паспрабуем паразважаць ужо заўтра з галоўным рэдактарам газеты "Культура" Сяргеем Трафілавым. Ён, бадай, адзін з самых маладых кіраўнікоў СМІ, зусім нядаўна закончыў філфак БДПУ імя Максіма Танка, але ў журналістыцы са студэнцкай лаўкі. Супрацоўнічаў з Беларускім радыё, "Краязнаўчай газетай", пачынаў у культуры са звычайнай журналісцкай пасады.
Думаецца, да Сяргея ўзнікне нямала пытанняў.

Думаецца, да Сяргея ўзнікне нямала пытанняў.
Газета "Культура" апошнім часам не адпавядае патрабаванням часу. Жахлівыя загалоўкі, абстрактныя тэмы. Культура прадстае перад чытачамі только з аднаго боку -- традыцыйнага мастацтва. Ёсць уражанне, што газета не мае пазіцыявання і ўвогуле распаўсюджваецца па "культмассавых" ведамствах. Мова нязграбная і непісьменная. Прабачце, калі пакрыўдзіў.
ОтветитьУдалитьЯк у газеты "Культуры" справы з акупляльнасцю?
ОтветитьУдалитьХто чытач газеты "Культура"? Ці ўяўляеце вы свайго сярэднестатыстычнага чытача? Дзякуй, калі адкажаце.
ОтветитьУдалитьНавошта столькі дзяржаўных газет, хаця пачытаць у іх няма чаго, пішуць пра адное і тое? І калі нарэшце іх аб'яднаюць у холдынг?
ОтветитьУдалитьБТ папулярызуе мову праз такія вось ролікі, а якім чынам гэта можна рабіць праз друкаваныя СМІ?
ОтветитьУдалитьhttp://www.belaruspartisan.org/life/264265/