Ці можа беларускамоўнае выданне вытрымліваць канкурэнцыю з аналагічнымі выданнямі на рускай мове, што патрэбна журналісту, каб яго ведалі ў твар, як сабраць калектыў аднадумцаў, ці патрэбны ў інтэрв'ю правакацыйныя пытанні, што такое "чорны піяр"?
На гэтыя і іншыя пытанні мы паспрабуем паразважаць ужо заўтра з галоўным рэдактарам газеты "Культура" Сяргеем Трафілавым. Ён, бадай, адзін з самых маладых кіраўнікоў СМІ, зусім нядаўна закончыў філфак БДПУ імя Максіма Танка, але ў журналістыцы са студэнцкай лаўкі. Супрацоўнічаў з Беларускім радыё, "Краязнаўчай газетай", пачынаў у культуры са звычайнай журналісцкай пасады.
Думаецца, да Сяргея ўзнікне нямала пытанняў.
На гэтыя і іншыя пытанні мы паспрабуем паразважаць ужо заўтра з галоўным рэдактарам газеты "Культура" Сяргеем Трафілавым. Ён, бадай, адзін з самых маладых кіраўнікоў СМІ, зусім нядаўна закончыў філфак БДПУ імя Максіма Танка, але ў журналістыцы са студэнцкай лаўкі. Супрацоўнічаў з Беларускім радыё, "Краязнаўчай газетай", пачынаў у культуры са звычайнай журналісцкай пасады.Думаецца, да Сяргея ўзнікне нямала пытанняў.
Газета "Культура" апошнім часам не адпавядае патрабаванням часу. Жахлівыя загалоўкі, абстрактныя тэмы. Культура прадстае перад чытачамі только з аднаго боку -- традыцыйнага мастацтва. Ёсць уражанне, што газета не мае пазіцыявання і ўвогуле распаўсюджваецца па "культмассавых" ведамствах. Мова нязграбная і непісьменная. Прабачце, калі пакрыўдзіў.
ОтветитьУдалитьЯк у газеты "Культуры" справы з акупляльнасцю?
ОтветитьУдалитьХто чытач газеты "Культура"? Ці ўяўляеце вы свайго сярэднестатыстычнага чытача? Дзякуй, калі адкажаце.
ОтветитьУдалитьНавошта столькі дзяржаўных газет, хаця пачытаць у іх няма чаго, пішуць пра адное і тое? І калі нарэшце іх аб'яднаюць у холдынг?
ОтветитьУдалитьБТ папулярызуе мову праз такія вось ролікі, а якім чынам гэта можна рабіць праз друкаваныя СМІ?
ОтветитьУдалитьhttp://www.belaruspartisan.org/life/264265/