воскресенье, 11 мая 2014 г.

Заўтра ў гасцях "Дыя@блогу" - Анатоль Ярмоленка. Глядзіце нас у 09.25 і 22.05.

Памятаю імклівы ўзлёт "Песняроў". "Касіў Ясь канюшыну", "Алеся", "Александрына", "Ты мне вясною прыснілася", "Завушніцы". А "Сябры"? "Полька беларуская", "А я лягу-прылягу", "Каханая"...  

Гэтыя песні спявалі не толькі ў Беларусі. Мае многія знаёмыя ў час маіх вандровак у Маскву, Таджыкістан, Цюмень, даведаўшыся, што я з Беларусі, прасілі праспяваць менавіта гэтыя песні, і ціхенька падцягвалі, нягледзячы на нязвыклыя ім беларускія словы. А колькі цудоўных песень на вершы беларускіх паэтаў стварылі кампазітары Ігар Лучанок, Леанід Захлеўны, Эдуард Ханок, Валерый Іваноў!..

Пра сённяшні стан беларускай эстраднай песні, пра тое, ці пішуць кампазітары і паэты беларускамоўныя песні, ці спяваюць нашы "зоркі "на беларускай мове мы будзем гаварыць заўтра са славутым спеваком, народным артыстам Беларусі, кіраўніком ансамбля "Сябры" Анатолем Ярмоленкам.

Вы таксама можаце далучыцца да размовы, задаўшы свае пытанні.
Чакаем.

5 комментариев :

  1. Міхась ДУброўка12 апреля 2014 г. в 04:00

    Я - спявак. Прынцыпова пішу тэксты песень на роднай мове, але сутыкнуўся з бетоннай сцяной неразумення. Аніякай падтрымкі роднай культуры, творчых пачынанняў, беларускамоўных музыкаў у дзяржаве няма. Больш за тое: на радыё, тб песні на роднай мове лічацца "не фармат". Дзяржаўныя каналы цураюцца мовы як чорт крыжа. Шмат людзей лічуць беларускамоўныя песні прапалитычнымі, я сутыкаўся з пагрозамі калі выконваў свае творы "зараз куды трэба патэлефаную, хай паслухаюць якія ты тут бнфаўскія песні спяваеш".
    Тое што сёння адбываецца ў сэрцы роднай культуры - гэта жах. Гэтак нельга. Пішу з асабістага досведу, распавядаю аб тым з чым сутыкнуўся.

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. навум гальпярович12 апреля 2014 г. в 05:46

      Абавязкова агучым ваша пытанне , дзякуй.

      Удалить
  2. Добры дзень! Я ведаю, што Анатоль Ярмаленка прыехаў у Беларусь з Украіны. Цікава, а як ён ставіцца да той моўнай сітуацыі, якая зараз склалася? Ці трэба ўкраінцам дзве дзяржаўныя мовы?

    ОтветитьУдалить
  3. Анатолий, добрый день! раз уж тебя о языке, то и вопрос у меня будет языковой. Каких песен в репертуаре больше? Какая последняя песня на белорусском языке? Ждать ли нам новых.
    И второй вопрос: у Вас музыкальная семья. Исполняет ли песни-побелоруски Ваш внук Анатоль? Спасибо!

    ОтветитьУдалить
  4. Хто з сучасных кампазітараў піша беларускія песні? З кім Вы супрацоўнічайце? Як нараджаюцца ідэі для новых песень?

    ОтветитьУдалить