Што
такое музей? Як ён спрыяе выхаванню патрыятызму, любові да роднай
літаратуры, мастацкага слова? З гэтымі пытаннямі мы збіраемся звярнуцца
да дырэктара Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Лідзіі Вітальеўны Макарэвіч!
Апошнім
часам супрацоўнікі гэтай установы шукаюць новыя, нестандартныя
формы работы, каб наблізіць музейныя экспанаты да наведвальнікаў,
у першую чаргу да моладзі. А з
15 сакавіка 2013 года будынак музея зачынены ў сувязі з правядзеннем капітальнага рамонту. Таму мерапрыемствы ладзяцца ў іншых памяшканнях. Што чакае нас пасля
адкрыцця музея? Ці зменіцца ў ім экспазіцыя? Як будуць прыцягваць наведвальнікаў?
Хутка ў культурным жыцці краіны
адбудзецца вялікая падзея, бо зараз вядзецца актыўная работа па стварэнню музея народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава. Музей, па даручэнні Прэзідэнта,
будзе адкрыты на базе дачы В. Быкава, якая знаходзіцца ў Мінскім раёне. Што будзе
ў новым музее? Пра гэта і не толькі нам абавязкова раскажа Лідзія Вітальеўна!
Як заўсёды, вашы пытанні, вашы тэмы і вашы водгукі будуць агучаны ў праграме.
Таму - дасылайце!
Даўно мару схадзіць у музей. А то адбываецца, што жывеш у сваей краіне..а НІЧОГА пра яе не ведаеш. Куды параіце схадзіць? Якія цікавыя выставы плануюцца ў бліжэйшы час?
ОтветитьУдалитьЦікава даведацца пра нетрадыцыйныя метады прыцягнення наведвальнікаў, якія выкарыстоўваў ці будзе выкарыстоўваць музей.
ОтветитьУдалитьНа якой мове паміж сабой размаўляюць сатруднікі музея?
ОтветитьУдалитьЦі рыхтуецца музей прынімаць замежнікаў? Нажаль, у большасці айчынных музеяў няма нават подпісаў на англійскай мове да экспанатаў, не кажучы пра аудыёгіды і англамоўных экскурсаводаў...
ОтветитьУдалитьЯк вы зацікаўліваеце людзей, каб яны хацелі наведаць ваш музей? Ці займаецца хто-небудзь у вас піярам музея?
ОтветитьУдалитьКолькі цяпер каштуе ўваход у музей?
ОтветитьУдалитьСупрацоўнічаеце вы з музеямі іншых краін?
ОтветитьУдалитьДзякуй за пытанні! Сачыце за праграмай! Яны ўсе будуць агучаны!
ОтветитьУдалить