Чаму беларускую мову можна пачуць у Лондане і Парыжы, у далёкай Аўстраліі і ў амерыканскіх штатах, колькі этнічных беларусаў сёння ў свеце, як яны падтрымліваюць і захоўваюць родную мову, традыцыі свайго народа – пра гэта вы можаце даведацца з гутаркі з маім чарговым суразмоўцам, пісьменнікам і навукоўцам прафесарам Адамам Мальдзісам.
Літовец па паходжанні, ён стаўся адным з самых выбітных дзеячаў беларускай культуры і навукі. Адам Иосіфавіч вось ужо больш за трыццаць год узначальвае Міжнародную асацыяцыю беларусістаў, з’яўляецца сябрам праўлення згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына“ . Нягледзячы на свае 80 гадоў працягвае працаваць у Інстытуце беларускай культуры, аўтар шматлікіх кніг, артыкулаў, навуковых работ, мастацкіх твораў.
Як ён бачыць далейшы лёс беларускай мовы, што такое трасянка і чаму трэба гаварыць на літаратурнай мове - пра ўсё гэта і іншае вы можаце пачуць выказванні шаноўнага прафесара.
Задавайце яму і свае пытанні , якія будуць агучаны ў час нашай праграме!
Раскажыце,калі-ласка,пра побыт беларускіх пісьменнікаў перыяду сацрэалізму!)Гэта вельмі цікавая тэма!)
ОтветитьУдалитьАдам Іосіфавіч - чалавек эпохі! Волат беларускай гісторыі, літаратуры,мовазнаўства. Чакаю з нецярпеннем праграму з яго ўдзелам!
ОтветитьУдалитьАдкажыце, калі ласка, на пытанне: якім чынам ужыванне "тарашкевіцы" ўплывае на сучасную беларускую мову? Як вы асабіста ставіцеся да "тарашкевіцы"? Чакаю змястоўных адказаў)
ОтветитьУдалитьДзякуй за пытанні , яны абавязкова знойдуць месца ў праграме.
УдалитьЧаму маладыя людзи не хочуць размауляць па-беларуску? Хто павинен прывиваць любоу да роднай мове?
ОтветитьУдалить