воскресенье, 6 апреля 2014 г.

Заўтра, 7 красавіка ў 9.25 і 22.00, глядзіце "Дыяблог пра мову" з Адамам Мальдзісам.


Чаму беларускую мову можна пачуць у Лондане і Парыжы, у далёкай Аўстраліі і ў амерыканскіх штатах, колькі этнічных беларусаў сёння ў свеце, як яны падтрымліваюць і захоўваюць родную мову, традыцыі свайго народа – пра гэта вы можаце даведацца з гутаркі з маім чарговым суразмоўцам, пісьменнікам і навукоўцам прафесарам Адамам Мальдзісам. 
Літовец па паходжанні, ён стаўся адным з самых выбітных  дзеячаў беларускай культуры і навукі. Адам Иосіфавіч вось ужо больш за трыццаць год узначальвае Міжнародную асацыяцыю беларусістаў, з’яўляецца сябрам праўлення згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына“ . Нягледзячы на свае 80 гадоў працягвае працаваць у Інстытуце беларускай культуры, аўтар шматлікіх кніг, артыкулаў, навуковых работ, мастацкіх твораў.

Як ён бачыць далейшы  лёс беларускай мовы, што такое трасянка і чаму трэба гаварыць на літаратурнай мове - пра ўсё гэта і іншае вы можаце пачуць выказванні шаноўнага прафесара. 
Задавайце яму і свае пытанні , якія будуць агучаны ў час нашай праграме!

5 комментариев :

  1. Раскажыце,калі-ласка,пра побыт беларускіх пісьменнікаў перыяду сацрэалізму!)Гэта вельмі цікавая тэма!)

    ОтветитьУдалить
  2. Вольга Карповіч18 марта 2014 г. в 05:12

    Адам Іосіфавіч - чалавек эпохі! Волат беларускай гісторыі, літаратуры,мовазнаўства. Чакаю з нецярпеннем праграму з яго ўдзелам!

    ОтветитьУдалить
  3. Адкажыце, калі ласка, на пытанне: якім чынам ужыванне "тарашкевіцы" ўплывае на сучасную беларускую мову? Як вы асабіста ставіцеся да "тарашкевіцы"? Чакаю змястоўных адказаў)

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. Дзякуй за пытанні , яны абавязкова знойдуць месца ў праграме.

      Удалить
  4. Чаму маладыя людзи не хочуць размауляць па-беларуску? Хто павинен прывиваць любоу да роднай мове?

    ОтветитьУдалить