воскресенье, 27 апреля 2014 г.

З маладым і пра маладых мы размаўляем заўтра ў 09.30 і 21.55. Андрусь Такінданг завітае ў студыю "Дыя@блога"

Там, дзе ён з’яўляецца, заўжды шмат цікаўных. Цікаўных і захопленых, бо Андрусь Такінданг вельмі адораны талентамі чалавек. Ён і мастак, і музыка, і арганізатар культурных мерапрыемстваў. А яшчэ ён заўсёдны носьбіт беларускага слова.

Мне давялося выступаць разам з Андрусём на сустрэчы ў Лагойскай гімназіі, і я пераканаўся ўвачавідкі, наколькі папулярная яго асоба ў моладзі, з якім захапленнем слухалі яго выступленне школьнікі і настаўнікі.


Менавіта пра маладзёжную субкультуру, пра ролю беларускай мовы  ў моладзевым асяроддзі, пра сувязь спадчыны і сучаснасных напрамкаў мастацтва мы будзем гаварыць з Андрусём у адной з бліжэйшых праграм.

Чакаем вашых пытанняў да майго суразмоўцы!

7 комментариев :

  1. З чаго пачаўся Ваш шлях, Андрусь, да мовы? Як да гэтага адносяцца Вашыя знаёмыя?

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. Спадзяюся , андрусь дасць вычарпальны адказ на Ваша пытанне.

      Удалить
  2. Андрусь, вы очень разносторонний человек. Скажите, а как Вам удается совмещать столько видов деятельности? Организацией какого мероприятия Вы сейчас занимаетесь?

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. Глядзіце эфір з Андрусём. Сачыце за нашай праграмай !

      Удалить
  3. Што вас натхняе?

    ОтветитьУдалить
  4. звычайна творчых дюдей лічаць дрэннымі арганізатарамі, як вам атрымоўваецца сумяшчаць творчасць і ўменне арганізоўваць мерапрыемствы?

    ОтветитьУдалить
  5. Ці хапае вам часу на творчасць пры загружаным графіку?

    ОтветитьУдалить