понедельник, 2 марта 2015 г.

Сустрэча з Людмілай Хейдаравай

Людміла Хейдарава (Паўлікава)- член Саюза пісьменнікаў СССР з 1985 г.
Дэбютавала вершамі ў 1980 г. (часопіс «Маладосць»). Аўтар зборнікаў паэзіі «Адведзіны рамонкавай паляны» (1985), «Тваё святло» (1988), драматычнай паэмы «Можна і Нельга» (1987) і філасофска-драматычнай паэмы-казкі «Можна i Нельга» (1988) — усе выйшлі пад псеўданімам Людміла Паўлікава, з 1989 г. выступае пад прозвішчам Хейдарава — зборнікі паэзіі «Купанне ў росах» (1993), «Плач па анёлу» (2004), кніга апавяданняў «Дарт» (2002), філасофская кніга іцзін-секстэтаў «Вечаровае веча» (2009, фрагменты ў час. «Маладосць»). У перыядычным друку — зборнік «Дзень паэзіі», часопісы «Полымя», «Вожык», «Работніца і сялянка», рэспубліканскіх газетах публікуе апавяданні, навелы.

У паэтычных творах філасофскі роздум, гісторыка-патрыятычная i любоўная лірыка, тэмы прыроды i вытокаў чалавечага духу. У празаічных творах аўтарскай пазіцыі ўласціва дабрадушная іронія.

Пераклала з рускай на беларускую асобныя творы Г. Ахматавай, М. Валошына, М. Лермантава, Б. Пастэрнака, М. Цвятаевай, В. Мандэльштама, з украінскай творы сучасных паэтаў. Піша таксама і гумарыстычныя творы , пародыі .
Чакае вашых пытанняў , на якія адкажа ў час перадачы.

7 комментариев :

  1. Людміла, што «Можна і Нельга» жанчыне-паэту?

    ОтветитьУдалить
  2. Пані ўсмешка3 марта 2015 г. в 09:08

    Самая незвычайная пародыя якую вы чулі і якую вы пісалі? Альбо пародыя, якая выклікала незвычайныя эмоцыі

    ОтветитьУдалить
  3. Нужно ли переводить с русского и украинского на белорусский язык, когда и так понятно всем?

    ОтветитьУдалить
  4. такі вось пытанне: ці быў у вашым лёсе выпадак, калі паэзія вам ратавала жыцце або разгортвала сітуацыю ў ваш бок? і наогул для чаго вы пішаце вершы? Дзякую!

    ОтветитьУдалить
  5. Жанчыны (ды напэўна і мужчыны таксама) любяць спаборнічаць. Творчыя людзі таксама, як мне здаецца, не пазбаўленыя здаровага духу спаборніцтва і канкурэнцыі. За чытача ж трэба змагацца! Дык вось пытанне: хто з жанчын-паэтаў для вас - галоўны канкурэнт?

    ОтветитьУдалить
  6. ці здаралася каб ваша дабрадушная іронія, якая так ўласцівая вашым творам, ператваралася ў сарказм? Ці ўмееце вы смяяцца над сабой і іншымі?

    ОтветитьУдалить
  7. Навум Якаўлевіч напісаў у блогу, што вы пішаце гумарыстычныя вершы і пародыі, але для мяне вы больш філасофска-лірычны паэт. А мне здаецца, што павінна быть пэўная спецыялізацыя і ў паэзіі: альбо ты сур'езны паэт, які разважае пра законых быцця, альбо ты над гэтымі законамі жыцця смяешся.

    ОтветитьУдалить