пятница, 9 января 2015 г.

Паэт , празаік , бард Анатоль Кудласевіч

Анатоль Кудласевіч нарадзіўся 5 верасня 1961 г. у вёсцы Толмачава Столінскага раёна. Скончыў Кароціцкую СШ, Пінскі сельскагаспадарчы тэхнікум, Літаратурны інстытут імя А. М. Горкага (Масква). Служыў пад Ніжнім Ноўгарадам і ў Закаўказзі.

Працаваў ветфельчарам, ветаператарам, слесарам, цесляром-бетоншчыкам, зборшчыкам радыёапаратуры, карэспандэнтам-арганізатарам, журналістам на тэлебачанні і радыё.

У 1993 г. выйшла першая кніжка вершаў і пародый «Плакун-трава», у 1999 г. — зборнік вершаў «Зорныя ноты» («Бібліятэчка часопіса «Маладосць»),зборнік прозы "Пераход" (выдавецтва "Мастацкая літаратура, 2013 г.), і зборнік прозы "Трынаццаць дзён" (выдавецтва "Галіяфы", 2014 г.)
 Укладальнік «Анталогіі беларускай эпітафіі» (выдавецтва «Ўраджай», 2000 г.) і «Анталогіі беларускай пародыі» («Ураджай», 2001 г.).

Вершы і проза таксама друкаваліся ў беларускіх выданнях, у Расійскай федэрацыі і ва Ўкраіне. Шмат якія вершаваныя тэксты існуюць у выглядзе аўтарскіх песень.


Задавайце , калі ласка пытанні Анатолю.

27 комментариев :

  1. Виктор Сторин13 января 2015 г. в 06:01

    Прочитал, что вы пишете стихи на заказ, если это правда, скажите, какие курьёзные "заказы" были у вас? Что заказывают: оды, эпиграммы или просто поздравления? Чего жаждет народ?

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. На сайте "Стихи ру" для этой цели я завел целую страницу, где вывешиваю стхи, написанные на заказ. Там же есть глава "Двести долларов за стихи" из рускоязычной повести "Переписки с миллионерами". В главе описывается история этой услуги. На сайте уйма примеров стихов на заказ. Первый случай, описанный в главе, и является самым курьёзным и интересным. На первый заказ я написал почти две небольшие поэмы. Только единственный раз странная заказчица не забрала стихотворение. Самый смешной заказ? Пожалуй, для магазина "Сантехника". Удачи вам.

      Удалить
    2. Виктор, вот еще. Вспомнил один курьезный заказ. С Питера мужик был. Заказывал мне, рекламу для какого-то авто. Долго велись переговоры, но я понял, что он на моем горбе захотел "в рай въехать" - и отказался.
      Интересный заказ был недавно, студенты одного минского вуза, не буду выдавать, заказали стихи по конкретному предмету. Препод там у них, наверное, интересный, большой оригинал. Чуть ли не задание такое дал им, даже самому захотелось познакомиться с таким человеком.
      Чаще всего заказывают стихи к юбилеям, к свадьбе, торжествам... Для рекламы.
      Несколько лет назад был заказ, когда девушка захотела "влюбить в себя" парня, он как бы ускользал от нее - там целая серия была стихотворений. Не знаю, получилось ли у нее. Потому, что это как бы она писала ему.
      Был интересный заказ для "перезнтации чая", приятно, что они с моей стихотворной презентацией получили какой-то приз, там какой-то конкурс проводился. Читайте на стихах ру, наберите в гугле "Стихи на заказ, Кудласевич" - должен вывести вас на страничку.

      Удалить
  2. Прачытала ў інтэрнэце шмат вашых вершаў і пародый, але не бачыла ў кнігарнях, ці можна вашы кнігі знайсці ў продажы?

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. Вершы наўрад ці знойдзеце. Збіраюся выдаваць. З прозы павінна яшчэ быць кніга "Пераход" - выходзіла ў мінулым годзе ў "Мастацкай літаратуры", пытайцеся ў кніжных крамах. І вось толькі што выйаў зборнік духоўнай прозы і паэзіі "Трынаццаць дзён", прэзентацыя якога пройдзе 13 лютага ў "Галіяфах", там яна і выйшла. Кнігу можна набыць або ў Галіяфах, або ў мяне асабіста. Яна каштуе сто тысяч, аб'ём болей трохсот старонак". У асноўным - гэта проза, якая не ўвайшла ў "Пераход", але ёсць крыху і вершаў+"Вертыкаліі" і "Снегавікі".

      Удалить
  3. Аксана Федараўна13 января 2015 г. в 06:21

    Можна прапанову адну? да вас у студыю прыходзяць вельмі цікавыя госці, так ці інакш вы закранае тэму гумару. беларускага нашага ўнікальнага гумару. Так вось прапанова: кожнаму госцю задаваць простае але важнае пытанне: "Што такое беларускі гумар?" Адно-два словы з кожнага, а ў выніку - карціна складзецца. Анатоль Кудласевіч разам з вядучымi маглi б пакласцi пачатак. Дзякуй! З павагай, Аксана Федараўна

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. Аляксандра Фёдараўна, цікавая ідэя. Але гэта пытанне да аўтараў праграмы. Мой адказ, калі на ўскідку, то ў анекдоце пра "цвік"... Спадзяюся, помніце? "А беларус - пакруціўся-пакруціўся, і падумаў, можа так і трэба". Калі заглыбляцца, то беларускі гумар, гэта такі, у якім праяўляюцца нацыянальныя асаблівасці беларусаў.

      Удалить
  4. таленавіты чалавек таленавіты ва ўсім - і гэта бясспрэчна, але вось цікава, аднолькава ці шчаслівы ў сваіх сферах таленавіты чалавек. Вось напрыклад, паэт , празаік , бард Анатоль Кудласевіч у якой са сфер сваей дзейнасці шчаслівы больш і рэалізуецца на ўсе 100%

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. Пан Алесь, вы яшчэ не ўзгадалі "драматург", "журналіст", "радыёжурналіст"...:)
      Я ж яшчэ не памёр, і на ўсе 100 адсоткаў не мог рэалізавацца:)
      Таму і не ведаю, як жыццё выкруцца і дзе найболей змагу рэалізавацца і быць шчаслівым.Скажам так, што ні раблю, ва ўсім знаходжу радасць, а болей за ўсё - у рыбалцы, шкада, што вельмі рэдка выдаецца выбрацца.
      Калі браць цяперашні момант, год 2015-ты, то лічу найболей за ўсё рэалізваўся ( рэалізацыя, якая прыносіць маральнае задавальненне, гэта не толькі напісанне твора, але і яго абнародаванне, надрукаваныя кніжкі) у паэзіі. Хаця яшчэ даўно спяваў калісьці "быў калісьці я паэтам...", бо пасля 2000-га, пасля напісання "Воўчай помсты" і "Юл-лы" паэт Кудласевіч памёр. Лепшага ў паэзіі я пасля гэтых твораў не напісаў. Так, здараюцца іншы раз вершы, але - па-першае, вельмі рэдка, ад выпадка і да выпадка. Але пасля двухтысячнага я перастаў вазіць з сабой чарнавікі. Паэт той, хто кожную думку фіксуе ў чарнавік, ловіць кожны гук, занатоўвае яго, запісаў тры словы, вобраз, а потым праз месяц з вобраза з'явіўся верш. Паэт сапраўдны, - жывы сведка нябёсаў. Паэта ноччу падымае Архангел, ён круціцца-круціцца на ложку і разумее, што не зсожа заснуць, ціхенька падымаецца і на дыбачках прабіраецца ў прыбіральню, каб Грозны Страж (жонка) не пачула, дастае свой чарнавік і пачынае пісаць, запісваць вершы. Такі паэт памёр. Хаця час адчасу і ўваскрасае з нябыту. Вось рыхтую свой трэцці зборнік паэзіі "Тройчы Адзіны", куды ўвойдуць вершы з "Плакун-травы", з "Зарных нот" і з апошняга, так пакуль і не надрукаванага, "Агонь прарочы" - і з'бю у сабе паэта:)
      Як дасць Бог, так і будзе...Лета к суровой прозе клонят.Сонца рускай паэзіі засвяціла гэтыя словы. Таму пачынаю рэалізоўвацца, як празаік. У мінулым годзе першая кніжка прозы "Пераход", у гэтым другая - "Трынаццаць дзён". Так што працы яшчэ - не пачаты край, бо задум нашу вельмі шмат. Вось, напрыклад, ужо гадоў 20 пішу раман "Тараканы" і ніяк не магу завяршыць, усё чагосьці не хапае, то часу, то жадання, то здароўя,.. І не скажу, каб такі ўжо вялікі раман, старонак на 120, і не хапае зусім мала: дапрацаваць вобраз "Варавы", дзядулі-ветэрана. Але і жыццё перашкаджае дапісаць гэты раман, вось - тараканы зніклі...:) Помніце, колькі іх было ў часы перабудовы? Тады было прасцей пісаць, сядзіш за "Ятранню", а яны - бегаюць, выглядваюць з-пад стала, можна было назіраць за іх паводзінамі, гэта давала "стымул"... Бо сам раман, у нейкай ступені гратэск, палітычная сатыра, асэнсаванне працэсаў, якія адбыліся і адбываюцца ў нашым грамадстве, - як тут паставіць кропку? Тым болей, што на Украіне такое пачалося? Глузды паскручваеш.
      Найменей за ўсё рэалізваўся як "драматург", толькі дзве п'есы напісаных "Чорны лімон" і містэрыя "Сонкус" - ніводная не пастаўлена. Рады тым, што "Сонкус" трапіў у апошні зборнік "Трынаццаць дзён". Пан Алесь, адказаў я на вашы пытанні? Здаецца так. Бо вельмі глыбокае пытанне, І што такое творчасць? Пра гэта можна цэлыя манаграфіі, даследаванні пісаць.

      Удалить
    2. І яшчэ, Пан Алесь. Хоць і цягаю гітару амаль на кожнае выступленне, але ў нейкай ступені, меньш за ўсё рэалізаваўся як бард. Бо сур'зных студыйных запісаў зусім мала, рабіў з гукарэжысёрам Віктарам Красоўскім з дзесятка паўтара песень. і ўсё. Ня запісаў ніводнага дыска. Толькі жывое выкананне. Так і не прыдбаў сабе добрую гітару, інструмент - вялікая справа, ён стымулюе творчасць.

      Удалить
  5. Ці здаралася вам пісаць пародыі на адзін твор з іншымі парадыстамI? Так мовiць, мерацца паэтычнымі сіламі ?

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. Здаецца было некалькі выпадкаў. Але не з пасылу "памерацца". Пісаў пародыю, а потым аказвалася, што на гэты верш, або нават радок, яшчэ нехта напісаў. Не прасочваў, хто быў першаадкрывальнікам. Але я ніколі не пісаў пародыі на верш, прачытаўшы чыю-небудзь пародыю на гэты ж верш. Не, такога не помню.

      Удалить
  6. Ирина (Жодино)13 января 2015 г. в 06:49

    Есть ли у вас мечта? Даже нет, не так бы задала вопрос.... а скорее вот как: о чем мечтает поэт, прозаик и бард Анатолий Кудласевич, а о чем - простой белорус Анатоль
    Спасибо

    ОтветитьУдалить
  7. Ирина, поэт, прозаик, бард (назовем его первый) мечтает, чтоб все написанное дошло до адресата, а простой белорус (второй) имеет простые человеческие мечты и желания, чтоб дети были здоровы, чтоб у них все устроилось в жизни, внуков поняньчить...Чтоб Беларусь жила и процветала, чтоб спокойно было под нашим солнцем. Второй, Ирина, иногда обжигается мечтой, а вдруг Господь еще одарит взаимностью в Любви? Кстати, Женщина, носящая такое же имя, как и вы, родила когда-то Первого мечтателя и поэта. Тяжелыми были роды, очень трудными, какими-то двойными, или даже тройными. Вроде бы выкидыша не получилось, то бишь, как поэт я, надеюсь, - не жертва аборта. Судить не мне. И кесарево сечения не делали, сам родился, натуральным образом. Три женщины рождали, одна их них одарила сыновьями. Один из моих любимых русских поэтов Тютчев был одарен на закате дней такой Любовью. Я тоже еще не такой и старый...

    ОтветитьУдалить
  8. Шаноўныя сябры ! Працягвайце задаваць пытанні. Пры магчымасці яны будуць агучаны падчас запісу праграмы , і той , хто не зможа атрымаць адказ індывідуальна, можа атрымаць яго з вуснаў героя праграмы падчас перадачы.Дзякуй Анатолю за глыбокія і грунтоўныя адказы на блогу !

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. Вось жа, Навум Якаўлевіч, чуў вашу праграму па радыё якраз у той час, калі адказваў на пытанні Дыяблога.
      Цудоўна скончылі: "Вазьмі і зрабі"! А то крыкуноў навокал, якія рубашку рвуць - хоць пруд прудзі, а як да справы, дык і няма нікога. З дуляй у кішэні кожны здольны пахадізць, а ты хоць пальцам паварушы для канкрэтнай справы. Дык не. А калі іншы зробіць, - зноў жа - вецер ганяць языком не мяшкі варочаць. Цалкам падтрымліваю вас у вашых справах. Усё будзе добра. Не перажывайце.
      Вось колькі пытанняў. Можа, яшчэ з'явяцца.

      Удалить
    2. Падрыхтаваў для вас падарунак на дзень нараджэння.

      Удалить
    3. Дзякуй, Анатоль! Падарунак да Дня народзін --Ваша новая кніга ? З задавальненнем пачытаю.

      Удалить
  9. Хацелася б больш дабрыні. Свет стаў жорсткі.

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. Для таго, каб больш дабрыні было ў гэтым свеце, патрэбна не толькі "купляць беларускае" але і "чытаць беларускае"! Беларуская літаратура настолькі многа засявае "разумнага, добрага, вечнага", што наўрад ці ёсць якая іншая літаратурая, якая мае столькі добрых, шчрых аратых і сейбітаў. Чытайце беларускае.ю

      Удалить
  10. Анатоль , вы пісалі ў ФБ , што нешта " барахліць ". Паведаміў спецыялістам . Здаецца , усё наладзілася.

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. Сапраўды блог не адладжаны як след. Паглядзіце самі, Навум Якаўлевіч, сем папярэдніх пытанняў пасыпалася па часе літаральна за гадзіну-паўтары, а затым глухое маўчанне. Хоць я і рэкламаваў, даючы адсылкі ў фэйсбуку і на іншых рэсурсах, -- ніхто не заходзіць? Такога быць не можа. Значыць нейкія тэхнічныя непаладкі. Вось вы падварушыліся, і зноў з'явілася пытанне. Я напісаў у фэйсбуку пасля таго, калі спрабаваў адказаць на пытанне і бачу, што мой адказ "не праходзіць". Яго няма. Вось зараз паўтарыў адказ - усё прайшло. Трэба растлумачыць тэхнічнай абслузе БТ, што ім за гэта грошы плацяць з дзяржаўнай казны, і ўсё павінна працаваць як гадзіннік. Іначай БТ будзе вельмі прайграваць у барацьбе за пляцоўкі іфармацыйных рэсурсаў. Яно ўжо прайграе. Напрыклад, у мяне тэлевізара гадоў восем няма, паламаўся і выкінуў на сметнік, а новы купляць пакуль не збіраюся.

      Удалить
    2. Дзякуй. Абавязкова перадам. На агульным сайце вяліся работы па новым афармленні. Магчыма , гэта і выклікала праблемы.

      Удалить
  11. Запіс праграмы плануецца на наступным тыдні. Пытанні Анатолю можна працягваць задаваць да серады. Пасля гэтага -- на яго індывідуальныя адрасы.

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. Вось цяпер мае адказы адразу з'яўляюццаю. Дзякуй за клопат. Да сустрэчы.

      Удалить
  12. Анатоль, чаму ж вас, да i ўвогул беларускiх паэтаў так мала паказваюць па тэлебачанню? Дзякуй, вядома, праграме Дыяблог, але гэтага недастаткова для культурнага развIцця беларусаў, тым больш нашыя паэты i гумарысты вельмi цiкавыя i таленавiтыя

    ОтветитьУдалить
  13. Вельмі разгорнутае тлумачэнне напісаў Вам, шаноўны Глядач. Але перад тым раздрукоўваў на прынтары тэкст і выцягнуў ноўтбук з разеткі, села батарэйка і камп'ютар адключыўся. Вельмі разгорнута адказў на ваш запыт яшчэ і таму, што каментарый патрапіў пад нумар ДВАЦЦАЦЬ ШЭСЦЬ. Але, калі так здарылася, то напэўна непатрэбна каб ён быў тут. Скажу толькі, што на БТ і Беларускім радыё яшчэ да пачатку двухтысячнага, калі я сыйшоў адтуль, ці мяне сыйшлі, бо стварылі такія ўмовы, што далей заставацца было немагчыма -- тады працавалі неклькі дзесяткаў прафесійных літаратараў, цяпер жа з прафесіяналаў пісьменнікаў застаўся адзін Навум Якаўлевіч -- болей нікога не бачу, ды і Гальпяровіча з розных бакоў кусаюць і перашкаджаюць рабіць добрую справу.
    Мусіць не час мне пакуль тлумачыць вам тое, што хацеў растлумачыць. Самі думайце. Чытайце болей, цяпер праз Сеціва гэта лёгка можна зрабіць.

    ПАДМОВА ДЛЯ РАДЫЁЭФІРА 1999 ГОДА.



    А зараз, шаноўныя слухачы, да вашай увагі паэма Анатоля Кудласевіча — “Юл-ла”. Чытае аўтар”.


    Не лезе сюды мая "Юл-ла" - чытайце тут http://www.stihi.ru/2004/01/25-90

    ОтветитьУдалить