понедельник, 8 декабря 2014 г.

Хутка ў гасцях "Дыяблогу" Казімір Камейша

  
 Казімір Камейша шмат гадоў быў рэдактарам на Беларускім радыё, пасля працаваў у часопісах “Полымя”, “Вясёлка”, “Маладосць”, “Вожык”. Паэт перакладае на беларускую мову творы рускіх, украінскіх і славацкіх пісьменнікаў.

   Казімір Камейша, арыентуючыся на класічную традыцыю Якуба Коласа, увасобіў у сваёй творчасці багацце нацыянальнай карціны свету. А яшчэ Казімір Камейша шмат увагі ў сваёй творчасці ўдзяляе дзіцячым і гумарыстычным вершам , з’яўляецца ўкладальнікам Анталогіі беларускай эпіграмы. У час нашай сустрэчы ў студыі “ Дыяблогу “ ён будзе гатовы таксама адказаць і на вашы пытанні.

7 комментариев :

  1. якую трэба напісаць эпіграму, каб папасць ў анталогію? І ці есць у анталогіі эпіграмы, якім далека да шэдэўра, на ваш погляд?

    ОтветитьУдалить
  2. Эпіграмы пісалі Максім Багдановіч, Якуб Колас, Кандрат Крапіва, але іх запомнілі не за эпіграмы. Цікава, ці есць у беларускай літаратуры паэты, якія спецыялізаваліся б толькі на эпиграммах? і іх любілі толькі за эпіграмы

    ОтветитьУдалить
  3. Дзядзька Віталь9 декабря 2014 г. в 13:43

    пытанне вам як знатакам пародый ды эпіграм і тэарэтыкам гумару: як так сталася, што эпіграма ў антычнай літаратуры была невялікім афарыстычным зваротам да нейкай агульнавядомай асобы з пажаданнем альбо ўсхваленнем, а зараз гэта верш, у якім дасціпна высмейваецца нейкая асоба ці грамадская загана. чаму усхваленне ператварылася ў высмейванне?

    ОтветитьУдалить
  4. на жаль (ці на шчасце) ведаю Казіміра Камейшу толькі як аўтара дзіцячых казак, загадак. Дык вось, мне здаецца, што гумару і кемлівасці ў аўтара - удосталь!

    ОтветитьУдалить
  5. Спадарыня Алена10 декабря 2014 г. в 07:03

    якое месца, на ваш погляд, у нацыянальнай карціне свету займае гумар? Рытарычнае пытанне, але, можа, і без гумару можна жыць?

    ОтветитьУдалить
  6. У вашую кнігу “Я з пушчы” ўвайшлі лепшыя вершы. Яна стала вынікам больш шматгадовай творчай працы, вашай паэтычнай аўтабіяграфіяй. якім бы вершам вы яе зараз дапоўнілі? Без якога творы Казімір Камейша не адбыўся б як паэт і перакладчык, лаўрэат літаратурных прэмій?

    ОтветитьУдалить
  7. вы працавалі у такіх "несур'ёзных" выданнях, як Вожык і Вясёлка, як адбілася на вашай творчасці такая праца? Жыць стала весялей? Альбо ад несур'езнасці гэтай ды весялосці хацелася наадварот пісаць на вечныя, важныя, сур'ёзныя тэмы?

    ОтветитьУдалить