На паляну перад хатай
Выйшаў з лесу
лось рагаты. Сумны, кажа лесніку:
“Памажы – як дружбаку!
Не знайду я ў лесе соль…
Палізаць яе – дазволь!”
Гэтыя радкі належаць нашаму наступнаму госцю Таццяне Міхайлаўне Мушынскай.
Празаік і паэтка Таццяна Мушынская шмат гадоў піша для дзяцей. Яна аўтарка зборнікаў апавяданняў і казак "Віця Неслух у краіне мурашоў" (1995), "Свята печанай бульбы" (2003), зборнікаў вершаў "Калі тата – Дзед Мароз" (2000), “ вожыкі ў футбол гуляюць і інш.
Акрамя таго Таццяна Мушынская аўтар цікавых лірычных вершаў , многія з якіх сталі папулярнымі песнямі , лібрэта мюзіклаў , празаічных твораў. Яна таксама з пісьменніцкай цікавай сям’і – бацька – даследчык літаратуры , доктар філалагічных навук , муж і сын – пісьменнікі і літаратурныя крытыкі .
Задавайце Таццяне Мушынскай свае пытанні ! .
Ці пішуць на вас пародыі? Як вы на іх рэагуеце? Не крыўдуеце на парадыстаў?
ОтветитьУдалитьХто вы больш: паэтка, празаік ці тэатральны крытык?
ОтветитьУдалитьКалісьці трапіла у сеціве на вашыя Пажаданні «Юным паэтам» ад Таццяны Мушынскай, а якія парады далі б дарослым і дасведчаным?
ОтветитьУдалитьУ Мінску штогод ладзяцца вашы творчыя паэтычна-музычныя вечары, на якіх гучаць папулярныя рамансы, песні, дуэты, напісаныя беларускімі кампазітарамі на вашы тэксты. для чаго і каму патрэбныя такія вечары? Ці есць у іх сэнс
ОтветитьУдалитьвам як вядомаму тэатральнаму крытыку хацелася напісаць пародыі або эпіграмы на нашых дзеячаў мастацтваў? і калі так - то на каго б у першую чаргу напісалі б з'едлівыя вершы?
ОтветитьУдалитьНе магу не спытаць у Таццянаы Міхайлаўны апра жаночы гумар і яго асаблівасці. ці можаце назваць прыклады жаночага гумару (калі ён існуе, вядома)
ОтветитьУдалитьдля мяне Таццяна Міхайлаўна хутчэй аўтар дзіцячых твораў. Калі купила яе кнігу вершаў «Калі тата - Дзед Мароз», прызнаюся, разгортвала яе не без насцярогі, таму што заўседы баюся ў так званых "дзіцячых творах" наткнуцца на прымітыўнае сюсюканне.Але дзякуй, абышлося без гэтага.
ОтветитьУдалить