понедельник, 20 октября 2014 г.

Хутка ў "Дыяблогу P.S." Канстанцін Цыбульскі

Я пра чарку i жанчыну
Думкi выкiнуў свае.
Як купiў сабе машыну –
Не вылажу з-пад яе.
Пэўна старцер вiнаваты,
Не заводзiцца матор.
I купляю я да хаты
Не каўбасы, а жыклёр.

“Гэта радкі з жартоўнай песні на вершы Канстанціна Цыбульскага.Увогуле на яго рахунку нямала папулярных песень , напісаных вядомымі кампазітарамі на яго вершы.

Рыхтуецца праграма з паэтам-песеннікам Канстанцінам Цыбульскім . Чакаем вашых пытанняў.

5 комментариев :

  1. Канстанцін, ці даводзілася вам пісаць вершы на заказ?

    ОтветитьУдалить
  2. Ці спявалася вам, калі служылі ў міліцыі? Ці адбілася служба на тэматыцы вашых твораў?

    ОтветитьУдалить
  3. як вы ставіцеся да псеўданіма ? Ці думалі вы аб тым, каб ўзяць сабе новае імя? І на ваш погляд, самы ўдалы псеўданім ўсіх часоў і народаў?

    ОтветитьУдалить
  4. Якой песні вы аддаяце перавагу - сур'ёзнай ці жартоўнай? Які тэкст вам пішацца лягчэй?

    ОтветитьУдалить
  5. Калі марыць - то аб чым? Калі ставіць мэты - то якія? Калі спяваць - то аб чым? І калі смяяцца над чым?

    ОтветитьУдалить