Госць студыі –Мікола Мятліцкі
Нарадзіўся 20 сакавіка 1954 года ў вёсцы Бабчын Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці. Пасля заканчэння філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1977) працаваў карэспандэнтам штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва», з 1983 года – праца старшым рэдактарам рэдакцыі крытыкі, літаратуразнаўства і драматургіі выдавецтва «Мастацкая літаратура», доўгі час да сёлетняга года ўзначальваў часопіс “ Полымя “.
Першы зборнік вершаў «Абеліск у жыце» выйшаў у свет у 1980 годзе. Выдаў кнігі паэзіі «Мой дзень зямны» (1985), «Ружа вятроў» (1987), «Горкі вырай» (1988), «Шлях чалавечы» (1989), «Палескі смутак» (1991), «Блаславенне» (1991), «Чаканне сонца» (1994), «Бабчын. Кніга жыцця.» (1996), «Бабчин. Книга жизни» (1997). Для дзяцей – вершы «Няправільныя санкі» (1991).
За зборнік вершаў «Мой дзень зямны» ўдастоены звання лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1986). Лаурэат Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы, лаўрэат прэміі “ За духоўнае адраджэнне”.
Мікола Мятліцкі таксама аўтар многіх пародый і эпіграм , якія друкаваліся ў беларускай перыёдыцы.
Чакаем вашых пытанняў да вядомага творцы.
Ёсьць рэдактары, якія, сеўшы ў кіраўнічае крэсла, чапляюцца за яго яшчэ доўга і пасля пенсіі. Вы ж сышлі з "Полымя" роўна ў 60 год. Не шкадуеце? Ці думаеце, што сыходзіць трэба своечасова, а не тады, калі хадзіць ужо цяжка?
ОтветитьУдалитьЯкое месца ў вашай творчасці займае гумар? Ці варта чакаць з'яўлення ў друку Нічыпара Шэранькага?
ОтветитьУдалитькалі б вы пісалі кнігу пра сваё жыццё, з якой фразы вы хацелі б пачаць? і была б яна больш падобная на драму ці камедыю?
ОтветитьУдалитьвашы пародыі і эпіграмы ўсе заснаваныя на добрай крытыцы, сяброўскім жарце? ці усё ж былі вершы, якія пісаліся не па-добраму, так бы мовіць "злыя" пародыі і эпіграмы?
ОтветитьУдалитьа у складаных сітуацыях вас больш ратавалі вершы або пачуцце гумару? і зыходзячы з гэтага што карысней? (калі так пытанне паставіць можна))
ОтветитьУдалитьМікола, вы пераклалі зборнік паэзіі з... кітайскай на беларускую мову. Не захацелася ці скласці пародыю? і ці былі сярод перакладаў гумарыстычныя вершы? Зразумелы ці кітайская гумар для беларусаў
ОтветитьУдалитьМногія не прызнаюць мастацкай вартасьці перакладаў, зробленых не з арыгіналаў. Вы перакладаеце з падрадкоўнікаў ці зь іншых перакладаў? Калі з падрадкоўнікаў, хто іх робіць, а калі перакладаеце пераклады, ці можна казаць пра нейкую блізкасьць з арыгіналам? Можа, гэта проста ваш верш па матывах замежнага?
ОтветитьУдалить