![]() |
Фільм "Туфелькі" |
Пра беларускае кіно, яго дасягненні
і праблемы мы будзем гутарыць з вядучым рэдактарам кінастудыі "Беларусьфільм" Уладзімірам Марозам. Уладзімір Мароз –аўтар сцэнарыяў 60-ці дакументальных
фільмаў, сярод якіх "Уз’яднанне“, “Кірыла Тураўскі", "Свет Караткевіча", "Мінск, мая сталіца" і іншых.
Фільм па сцэнарыі У. Мароза "Успаміны
пра Міколу Равенскага" адзначаны Дзяржаўнай прэміяй Рэспублікі
Беларусь.
Ці шырока выкарыстоўваецца беларуская мова ў айчынным кінематографе, чаму
практычна няма мастацкіх стужак па творах беларускіх аўтараў і на беларускай
мове будзем разважаць з Уладзімірам Вікенцьевічам у адной з бліжэйшых праграм.
Вы таксама можаце далучыцца да нашай гаворкі на маім блогу і падчас перадачы.
Чакаем вашых пытанняў і допісаў!
Калі па тэлевізары сям-там паказваюць фільмы па-беларуску (Дзякуй каналу "Беларусь 3"), то ў кіно іх наогул няма. Можа Вы ведаеце, чаму?
ОтветитьУдалитьДобры дзень, паважанае спадарства!
ОтветитьУдалитьУладзімір, скажыце, колькі ў працэнтных суадносінах фільмаў выпускаецца на бел.мове, а колькі - на рускай?
Студыя "Беларусьфільм" займаецца камерцыйным або пераважна аўтарскім, фестывальным, кіно?
ОтветитьУдалить