воскресенье, 22 июня 2014 г.

Беларуская мова ў шматканфесійным грамадстве. Заўтра ў гасцях "Дыяблогу"- Уладзімір Ламека (Апошні выпуск праграмы ў гэтым сезоне )

Як мова яднае беларусаў розных краін, як нацыянальныя культуры прадстаўнікоў розных народаў, якія жывуць у Беларусі, узбагачаюць нашу родную культуру, як часта ўжываецца беларуская мова ў набажэнствах праваслаўнай, каталіцкай і іншых канфесій у нашай краіне?

На гэтыя і іншыя тэмы мы будзем размаўляць з намеснікам Упаўнаважанага па справах нацыянальнасцяў і рэлігіі пра Савеце міністраў Беларусі Уладзімірам Ламекам.

Дарэчы, Уладзімір Барысавіч па адукацыі філолаг, аўтар навуковых работ у галіне беларускай філалогіі. Ён адзін з тых дзяржаўных чыноўнікаў, які пастаянна карыстаецца роднай мовай.


6 комментариев :

  1. Больш за ўсё для беларуская мовы робіць каталіцкі касцёл. Нажаль, праваслаўная царква служыла заўсёды для русіфікацыі мясцовага насельніцтва (найбольш яскрава гэта бачна было ў канцы 19 стагоддзя). Ці не пагадзіцеся?

    ОтветитьУдалить
  2. Мне здаецца тут трэба размяжоўваць праваслаўе, каталіцтва ды пратыстантызм. Сучасную беларускую мову вы хучэй пачуеце ў пратыстантаў. А пра праваслаўную царкву казаць няма чаго. Службы вядуцца на сумясі стараславянскай і сучаснай расейскай мовы. Большасць прыхажан не разумее, пра што гаварыць святар. Дык ці не больш важна рабіць так, каб прыхажанам было зручна слухаць пропаведзі? Ці не патрэбна адталківацца ад таго, якую мову разумеюць і жадаюць чуць наведвальнікі?

    ОтветитьУдалить
  3. Чем занимается организация, в которой Вы работаете?

    ОтветитьУдалить
  4. На сегодняшний день можно ли назвать белорусов верующими людьми, у которых религия является частью жизни. Какую конфессию можно считать самой верующей?

    ОтветитьУдалить
  5. Насколько влиятельны секты в Беларуси?

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. Дарагі сябры ! Дзякуй за Вашы пытынні. Большасць з іх мы выкарысталі ў праграме, некаторыя знойдуць месца ў іншых праграмах. Адпраўляючыся на летнія канікулы , мы працягваем зносіны на нашым сайце. Пішыце , прапаноўвайце тэмы і пытанні.

      Удалить