пятница, 28 марта 2014 г.

31 сакавіка ў 10.20 і 22.20 - "Дыяблог. Пра мову". У гасцях - дэкан філалагічнага факульэта БДУ Іван Роўда



Рыхтуючыся да кожнай сустрэчы з чарговым героем перадачы, праглядаю шмат старонак у інтэрнэце, шукаю водгукі і думкі інтэрнэт-карыстальнікаў пра праблемы нашай мовы і літаратуры. І дзіўлюся часам іх допісам: яны добра калі пра Купалу з Коласам чулі. 
А адзін так і напісаў: “а ці ёсць яны, беларускія пісьменнікі?” Нават калі ў гэтым пытанні і гучыць ехідны падтэкст, хочацца  сказаць: а ці чулі вы, што Васіль Быкаў перакладзены практычна на ўсе мовы свету і Беларусь часта ведаюць менавіта па яго імя, што “Людзі на балоце” Івана Мележа атрымалі самую прэстыжную прэмію Савецкага Саюза (а давалі яе між тым не абы каму), і разам з “Ціхім Донам“ Шолахава маглі б смела прэтэндаваць на Нобеля, што па творах Алеся Адамовіча пастаўлены папулярныя фільмы, што п’есы Андрэя Макаёнка ішлі практычна ва ўсіх тэатрах СССР, што Уладзімір Караткевіч –культавы пісьменнік любога адукаванага чалавека, што кнігі Івана Шамякіна стаялі на паліцы ў кожнай беларускай сям’і, што літаратурнымі мініяцюрамі Янкі Брыля і сёння зачытваюцца сапраўдныя аматары мастацкага слова, што…

І я бы мог пералічваць далей, называючы і Міхася Стральцова, і Уладзіміра Адамчыка,  Рыгора Барадуліна, Віктара Карамазава, Алеся Разанава, Алеся Пісьмянкова, Алену Брава, Андрэя Федарэнку… І зноў задумваюся, што рабілі гэтыя так званыя тэарэтыкі ў школе, няўжо ім настаўнік як табліцу множання не ўбіў у памяць імёны Максіма Багдановіча, Змітрака Бядулі, Максіма Гарэцкага, Максіма Танка, вядомых не толькі ў нашым літаратурным і чытацкім свеце?..

І чаму замест элементарных ведаў у галовах іх былых ці сённяшніх вучняў пустата?
Пра тое, як рыхтуюць будучых выкладчыкаў літаратуры, як студэнты чытаюць nворы беларускіх пісьменнікаў, і якія творы мы будзем гутарыць у бліжэйшы панядзелак з дэканам філфака БДУ І ванам Сямёнавічам Роўдам. У пачатку сакавіка мы пісалі пра тое, што хутка ў нашу студыю завітае Іван Роўда! І вось сустрэчы адбыдзецца! 
Глядзіце тэлеканала "Беларусь 3" у апошні дзень сакавіка!

2 комментария :

  1. Ведаю Івана Сямёнавіча асабіста!
    Шыкоўны субяседнік, поспехаў у эфіры!

    ОтветитьУдалить
  2. Запытайцеся, калі ласка, у Івана Сямёнавіча, ці магчымы раптоўны пераход на беларускую мову хаця б дзяржаўнага справаводства і рэкламы на бордах у краіне?

    ОтветитьУдалить