воскресенье, 16 марта 2014 г.

Заўтра, 17 сакавіка ў 09.40, глядзіце новы выпуск праграмы "Дыя@блог пра мову" на "Беларусь 3"

    Тэма праграмы: афармленне вуліц. Беларуская мова ў назвах вуліц, у візуальным афармленні гарадскіх аб'ектаў.

  Госць -  старшыня саюза мастакоў Рыгор Сітніца.

  Часам бывае, што калі трапіш у які-небудзь невялікі горад, цяжка адразу зразумець, у якой краіне знаходзішся: надпісы на вывесках, шыльдах, рэкламных стэндах у асноўным або на рускай, або на замежных мовах. Як зрабіць, каб мова вярнулася ў візуальную прастору нашых гарадоў і райцэнтраў, мы будзем гаварыць са  старшынёй саюза мастакоў Рыгорам Сітніцам. Уключайцеся ў размову!



2 комментария :

  1. Калі дазволіце! Прывітанне! Трэба, на мой погляд, пачынаць выхаванне беларускамоўнага грамадства менавіта са СМІ. З якімі кожны дзень сутыкаецца кожны грамадзянін нашай краіны! А калі беларускія СМІ "гавораць" па-руску? дык чаго чакаць?

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. Дзякуй. З Вамі можна толькі пагадзіцца. На жаль, ёсць журналісты і кіраўнікі рэдакцыйных калектываў, якіх гэтыя пытанні не хвалююць.

      Удалить