понедельник, 9 марта 2015 г.

Вучоны і паэт


Эдуард Станіслававіч ДУБЯНЕЦКІ — беларускі гісторык, культуролаг, публіцыст, паэт. Кандыдат гістарычных навук (1995). Член Саюза беларускіх пісьменнікаў (2012).

Працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам на гістарычным факультэце БДУ. У 1992—2004 гадах навуковы і старшы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага навукова-асветніцкага цэнтра імя Ф. Скарыны (Скарынаўскі цэнтр). З 2004 года — вядучы навуковы супрацоўнік Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя М. Танка.

Даследуе праблемы міжнацыянальных адносін на Беларусі ў 19-20 ст., нацыянальнага характару і этнічнай самасвядомасці беларусаў, узаемаўплываў ментальнасці і нацыянальнай культуры, суадносін язычніцкіх і хрысціянскіх элементаў у беларускім фальклоры, развіцця айчыннай культуры ва ўмовах глабалізацыі.

Артыкулы, эсэ і вершы друкаваліся ў айчынных і замежных выданнях. Цікавіцца гумарыстычнымі жанрамі , спрабуе свае сілы ў пародыях эпіграмах . гумарэсках.

Вашы пытанні будуць агучаны падчас перадачы.

8 комментариев :

  1. Камізм пародыі звычайна дасягаецца выкарыстаннем камбінацыі дастаткова стандартных метадаў. Самыя ўпадабаныя вашыя прыёмы?

    ОтветитьУдалить
  2. у апошні час жанр пародыі вельмі запатрабаваны. не толькі ў літаратуры. Сюды можна аднесці I пародыі на папулярных дзеячаў (спевакоў, тэлевядучых і г. д.), без якіх не абыходзіцца практычна ні адна гумарыстычная перадача.як вы думаеце, чаму людзям цікавы гэты жанр?

    ОтветитьУдалить
  3. Спадарыня Алена11 марта 2015 г. в 05:45

    пытанне вам як аўтару кнігі "Сусветная культура: ад старажытнасці да нашых дзён". якое месца ў гэтай гісторыі займае гумар?

    ОтветитьУдалить
  4. калі можна - невялікі бліц ад прыхільніка праграмы Дыяблог: 1) калі смяяцца над чым?2) калі быць сур'езным - то чаму? 3) калі марыць - то аб чым?

    ОтветитьУдалить
  5. Ганна з Менску11 марта 2015 г. в 05:59

    У "Таямніцы народнай душы" вы распавядаеце пра беларускі нацыянальны характар, пра тое, як на працягу многіх стагоддзяў у розных абставінах фарміраваліся асновы тых ці іншых рыс характару беларусаў. Ці есць сведкі пра тое, што гумар у беларусаў - асаблівы і што ен - наша характэрная рыса?

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. А я б працягнуў пытанне так: якія рысы характару беларусаў вы лічыце цікавымі аб'ектамі жартаў?

      Удалить
  6. Ці жадаеце Вы, каб на Вашы вершы напісалі пародыі і калі так, то прачытайце верш, які, на Вашу думку, найбольш падыходзіць для гэтага. Туся, Менск.

    ОтветитьУдалить
  7. Ці крыўдавалі на Вас калі-небудзь з-за Вашых пародый і эпіграм?

    ОтветитьУдалить